На Беларусь прыпадае 5% міжнародных пералётаў расіян гэтым летам — даследаванне

28 жніўня, Позірк. Па 5% міжнародных пералётаў расіян гэтым летам прыпадае на Беларусь і Азербайджан — гэта 7–8 месца па папулярнасці ў грамадзян РФ за названы перыяд. Такія даныя ўтрымліваюцца ў апублікаваным ТАСС даследаванні анлайн-сэрвісу для куплі авіябілетаў “Авіясэйлс”.
Самым папулярным месцам прызначэння для расіян, якія вандруюць па паветры, гэтым летам з вялікім адрывам з’яўляецца Узбекістан — 21% міжнародных пералётаў.
Далей ідуць Турцыя (11%), Арменія (10%), Грузія, Кыргызстан і Таджыкістан (па 6%).
Першую дзясятку замкнулі Казахстан (4%) і Кітай (3%), а ўсяго расіяне ўлетку 2025 года адправіліся на самалёце ў 159 краін, адзначаецца ў даследаванні.
Паводле звестак сэрвісу, сярэдняя працягласць падарожжа расіян за мяжу гэтым летам склала 12 дзён, а больш за два тыдні турысты адпачывалі ў Японіі, Чарнагорыі і на Шры-Ланцы.
У сакавіку гэтага года профільны расійскі анлайн-сэрвіс “Туту” паведамляў, што ў 2024 годзе назіраўся “рэзкі рост турыстычнага патоку з РФ у Беларусь”, які павялічыўся на 32% у параўнанні з 2023-м.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


