Мінск 17:54

Долар і еўра патаннелі на таргах 28 жніўня

Фота: freepik.com

28 жніўня, Позірк. Амерыканская і адзіная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 жніўня.

Курс долара знізіўся да 2,9769 рубля (-0,03%; -0,0009), еўра — да 3,465 (-0,29%; -0,01).

Юань падаражэў да 4,1473 за 10 (+0,19%; +0,008), расійскі рубель — да 3,6928 за 100 (+0,01%; +0,0003).

На мінулым рабочым тыдні (18–22 жніўня) долар падаражэў на 0,12% (з 2,9755 да 2,9790), юань — на 0,24% (з 4,1165 да 4,1265 за 10), еўра патаннеў на 0,28% (з 3,4600 да 3,4502), расійскі рубель — на 0,49% (з 3,7121 да 3,6938 за 100).

Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня— чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: