За сем месяцаў у Гродзенскай вобласці зафіксавана 280 выпадкаў “распаўсюджвання экстрэмізму”, летась было ў чатыры разы больш

29 жніўня, Позірк. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці “назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння колькасці правапарушэнняў “экстрэмісцкай накіраванасці”, заявіў у эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі “Гродна” афіцыйны прадстаўнік УУС мясцовага аблвыканкама Павел Калмагораў.
“Да адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП [распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць] зарэгістравана 280 адміністрацыйных матэрыялаў”, — сказаў ён.
Гэта ў чатыры разы менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, адзначаецца ў сюжэце.
“Многія жыхары рэгіёну аналізуюць і правяраюць змест сваіх старонак, а таксама знаходжанне ў забароненых групах”, — сказаў Калмагораў.
Ён адзначыў, што “некаторыя” грамадзяне, “жадаючы запазычыць інфармацыю аб тых ці іншых падзеях з розных інтэрнэт-крыніц, часта не задумваюцца або забываюць, што ў Рэспубліцы Беларусь існуе пералік матэрыялаў, прызнаных“экстрэмісцкімі”.
“У выніку людзі ажыццяўляюць падпіскі, робяць рэпост, ставяць лайкі на крыніцы, якія знаходзяцца ў рэспубліканскім спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, што цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць”, — дадаў прадстаўнік ведамства.
Часцяком, паводле яго слоў, у рамках разбору высвятляецца, што “суграмадзяне, уваходзячы ў супольнасці, групы, альбо размяшчаючы ў сябе на сцяне сацыяльнай сеткі якую-небудзь інфармацыю, не правяраюць яе крыніцу паходжання альбо забываюць пра тое, што такая “экстрэмісцкая інфармацыя” знаходзіцца ў іх на ўсеагульным аглядзе для іншых карыстальнікаў”.
Калмагораў заклікаў “кантраляваць свае дзеянні ў інтэрнэт-прасторы, бо няведанне закона не вызваляе ад адказнасці”.
“Экстрэмісцкія” артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
У дакладзе праваабарончых арганізацый Article 19 і Human Constanta, апублікаваным 7 жніўня, гаворыцца, што ў Беларусі “амаль любое іншадумства таўруюць як “экстрэмізм” або “тэрарызм”, гэта стала “асноўным інструментам рэпрэсій”. Аўтары дакладу звярнулі ўвагу, што ў Беларусі пераслед “часта прымае абсурдныя формы — песні, мемы і анімэ рэгулярна лічацца праявамі экстрэмізму”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн у студзені — жніўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка