У спіс “экстрэмістаў” дададзена 14 чалавек
29 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 14 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.677 пазіцый.
Сярод уключаных у спіс — палітвязень Андрэй Бесаў, які адбывае пакаранне. Паводле даных праваабаронцаў, ён асуджаны паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Каля прозвішчаў астатніх 13 чалавек, уключаных у спіс, стаіць пазнака “судзімасць не пагашана”. Як правіла, гэта азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з абмежаваннем ці пазбаўленнем волі.
Усе яны асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Гэта Віктар і Вольга Мінаковы, Андрэй Мякчыла, Раман Неваш, Антон Красоўскі, Юлія Ляшук, Філіп Аўгусціновіч, Крысціна Раманоўская, Таццяна Шарах, Кацярына Явід, Максім Япушэнка, Юлія Лынава і Арцём Багданаў.
Уключэнне асуджаных у спіс “экстрэмістаў” — адзін з механізмаў масавых палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства