ЕАБР: Захаванне высокага тэмпу росту заробкаў працягне падтрымліваць унутраны попыт

1 верасня, Позірк. Пра тое, што ў Беларусі “захоўваецца высокі тэмп росту заробкаў”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Эксперты нагадалі, што ў ліпені 2025 года рэальны заробак у гадавым вымярэнні вырас на 7,6% пасля росту на 9,6% у чэрвені.
“Пры гэтым у бюджэтным сектары назіраецца паскарэнне росту заробкаў: 10,2% г/г (год да года. — “Позірк”.) у ліпені пасля 9,7% г/г у чэрвені. Захаванне высокага тэмпу росту аплаты працы працягне падтрымліваць унутраны попыт”, — падкрэслілі аналітыкі.
За тыдзень да гэтага ЕАБР заяўляў, што рост валавога ўнутранага прадукта ў Беларусі “фармуюць сектары, арыентаваныя на ўнутраны попыт”.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў ліпені 2025 года склаў 2.772,4 рубля — на 54,6 рубля больш (+2%), чым у чэрвені (2.717,8), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У снежні 2024-га ён складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3.
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
24 чэрвеня аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў макраэканамічным прагнозе на 2025–2027 гады адзначылі, што чакаюць рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года на ўзроўні 3%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
12 чэрвеня Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 2,2%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка