Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі 40 тон мяса птушкі, частка тавару перавозілася без упакоўкі

1 верасня, Позірк. У Бранскай вобласці (РФ) спыненая ўвезеная з Беларусі партыя замарожанага мяса птушкі, паведаміла 1 верасня Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што “на мінулым тыдні ў пункце прыёму апавяшчэнняў (ППА) “Чырвоны камень”, які знаходзіцца ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці (мяжа з Добрушскім раёнам Гомельскай вобласці) падчас сумесных мерапрыемстваў з мытнай службай па надгляду аўтатранспартных сродкаў былі спыненыя два аўтамабілі, якія перавозілі замарожанае мяса птушкі агульнай вагой каля 40 тон з Рэспублікі Беларусь у Растоўскую вобласць”.
Паведамляецца, што “пры правядзенні наступнага кантролю” супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі “прадукцыю з датамі выпрацоўкі і нумарамі партый, не названымі ў прадстаўленых ветэрынарных суправаджальных дакументах”.
“Акрамя таго, у адным з аўтамабіляў частка грузу і зусім знаходзілася без скрынак, навалам на падлозе”, — адзначылі ў расійскім ведамстве.
21 жніўня паведамлялася, што Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 17 тон замарожаных грудных костак куранят-бройлераў, якія “накіроўваліся ў адрас атрымальніка з Маскоўскай вобласці з сур’ёзным парушэннем тэмпературнага рэжыму транспарціроўкі, вызначанага вытворцам і пазначанага ў ветэрынарных суправаджальных дакументах”.
Адзначалася таксама, што “ўпакоўка прадукцыі не выключала яе паўторнага выкарыстання”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка