Перададзеная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да кіроўцы, які насмерць збіў грыбніка ў Быхаўскай раёне

2 верасня, Позірк. Аб перадачы ў суд крымінальнай справы віноўніка смяротнага дарожна-транспартнага здарэння паведаміла 2 верасня Генеральная пракуратура.
48-гадоваму жыхару Магілёва інкрымінавана “парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса).
Згодна з матэрыяламі справы, у чэрвені 2025 года мужчына на легкавым аўтамабілі “рухаўся па аўтадарозе з боку Магілёва ў напрамку Гомеля”. “Праязджаючы паблізу аднаго з населеных пунктаў Быхаўскага раёна (Магілёўская вобласць), ён праігнараваў патрабаванне дарожных знакаў “Дарожныя работы”, “Аварыйна-небяспечны ўчастак”, а таксама ўстаноўленае часовым дарожным знакам абмежаванне максімальнай хуткасці 70 км/г, развіўшы яе амаль да 100 км/г”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ён здзейсніў наезд на “64-гадовага жыхара Магілёва, які перабягаў дарогу”. “Смерць грыбніка наступіла на месцы здарэння”, — адзначыла нагляднае ведамства.
“Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што кіроўца меў рэальную магчымасць бачыць грыбнікоў, якія знаходзіліся на сустрэчнай паласе руху, аднак, дзейнічаючы няўважліва, неадкладна мер да зніжэння хуткасці руху не прыняў”, — паведамляе Генпракуратура.
Абвінавачаны знаходзіцца на волі, у дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства