БелАЭС выпрацавала 50 млрд кВт·г электраэнергіі — Мінэнерга

3 верасня, Позірк. З лістапада 2020 года Беларуская атамная электрастанцыя згенеравала 50 мільярдаў кілават-гадзін электраэнергіі, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Паводле слоў кіраўніка ведамства Дзяніса Мароза, гэтага ўзроўню выпрацоўкі ядзерны энергетычны аб’ект дасягнуў 2 верасня 2025 года ў 17:35.
Даныя на сайце Мінэнерга кажуць, што на 3 верасня першы блок АЭС згенераваў
33 млрд 444,11 млн кВт·г электраэнергіі, другі — 16 млрд 570,27 млн (сумарна 50 млрд 14,38 млн).
Міністэрства адзначае, што праца БелАЭС за гэты час дазволіла замясціць 13,6 млрд кубаметраў прыроднага газу і скараціць выкіды вуглякіслага газу амаль на 20 млн т.
Кожны энергаблок, паводле інфармацыі ведамства, вырабляе каля 28 млн кВт·г электраэнергіі на суткі.
Доля атамнай генерацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі, як адзначаецца, складае 40%.
На сустрэчы з калектывам філіяла “Стаўбцоўскія электрычныя сеткі” прадпрыемствы “Мінскэнерга” 21 траўня Мароз заявіў, што па выніках года выпрацоўка электраэнергіі на БелАЭС перавысіць планку ў 50 млрд кВт·г.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная на падставе расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Беларускія ўлады і прапаганда ад моманту ўзнікнення ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС вельмі выгаднае для жыхароў Беларусі.
Аднак сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт·г) у Беларусі ў першым квартале 2025 года склала 27,34 рубля — на 8,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (25,11), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На працягу апошніх гадоў Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў БелАЭС або збудавання яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта.
Нягледзячы на тое, што адпаведнае рашэнне яшчэ не прынятае, Лукашэнка ўжо цяпер упэўнена заяўляе пра будаўніцтва другой АЭС.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ чэрвені танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


