Мінск 14:44

За пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта

4 верасня, Позірк. У Беларусі ступень зносу асноўных сродкаў за пяць гадоў павялічылася на 1,6 працэнтнаг пункта (з 40,4% на канец 2019-га да 42% на канец 2024-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Па відах эканомікі сітуацыя наступная:

інфармацыя і сувязь — рост на 5,8 п.п. (з 52,7% да 58,5%);

горназдабыўная прамысловасць — на 0,5 п.п. (з 57,6% да 58,1%);

транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — на 3 п.п. (з 53,2% да 56,2%);

аптовы, рознічны гандаль і рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — на 11,8 п.п. (з 34,3% да 46,1%);

апрацоўчая прамысловасць — на 1,3 п.п. (з 42,7% да 44%);

фінансавая і страхавая дзейнасць — на 6,4 п.п. (з 37,5% да 43,9%);

дзяржаўнае кіраванне — на 1,3 п.п. (з 42,1% да 43,4%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — на 0,4 п.п. (з 39,1% да 39,5%);

творчасць, спорт, забавы і адпачынак — на 3,7 п.п. (з 29,5% да 33,2%);

паслугі па часовым пражыванні — на 9,1 п.п. (з 20,7% да 29,8%);

аперацыі з нерухомасцю — на 10, 7 п.п. (з 15,4% да 26,1%);

будаўніцтва — зніжэнне на 2,4 п.п. (з 50,6% да 48,2%);

водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,2 п.п. (з 42,8% да 42,6%);

забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 5,3 п.п. (з 44,9% да 39,6%);

дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — на 1,1 п.п. (з 40,6% да 39,5%);

сельская, лясная і рыбная гаспадарка — зніжэнне на 0,9 п.п. (з 39,5% да 38,6%);

адукацыя — на 0,3 п.п. (з 38,8% да 38,5%);

ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — на 2,6 п.п. (з 40,1% да 37,5%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“ (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: