ДзяржТБ паведаміла пра “жорсткае затрыманне” ў Лепелі грамадзяніна Польшчы

4 верасня, Позірк. Пра “жорсткае затрыманне” ў Лепелі (Віцебская вобласць) грамадзяніна Польшчы паведаміў 4 верасня дзяржаўны тэлеканал “Беларусь 1”.
“Які сакрэтны дакумент апынуўся ў рэчах паляка? Ад каго ён яго атрымаў? Усё падрабязна заснята на відэа”, —і аворыцца ў анонсе чарговага тэлевізійнага “выкрыцця”.
Фонам паказаныя кадры сілавога затрымання невядомага.
Поўны сюжэт пра польскага грамадзяніна ДзяржТБ абяцае паказаць пазней.
23 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель заявіў, што “толькі за мінулы перыяд 2025 года, КДБ спыненая дзейнасць 14 асоб — гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, падкрэсліваю, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта для замежнікаў) і здрадай дзяржаве, калі мы гаворым пра грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
ДзяржТБ рэгулярна паказвае сюжэты аб замежных “шпіёнах”, зробленыя пры прамым удзеле высокапастаўленых супрацоўнікаў КДБ. Частка такіх матэрыялаў носіць прапагандысцкі характар.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



