Затрыманы ў Лепелі грамадзянін Польшчы збіраў сакрэтную інфармацыю для спецслужбаў сваёй краіны — дзяржТБ

4 верасня, Позірк. Затрыманы ў Лепелі (Віцебская вобласць) грамадзянін Польшчы збіраў сакрэтную інфармацыю для спецслужбаў сваёй краіны, сцвярджаецца ў сюжэце дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1“.
Сюжэт быў выпушчаны ў эфір увечары 4 верасня. Паведамляецца, што супрацоўнікі КДБ затрымалі грамадзяніна Польшчы Гжэгажа Гавела, які пражывае ў Кракаве, 1998 года нараджэння. Нібыта той праз сацыяльныя сеткі ўстанавіў кантакт з грамадзянінам Беларусі і прапанаваў яму супрацоўніцтва ў інтарэсах спецслужбаў Польшчы.
Сцвярджаецца, што супрацоўніцтва заключалася ў канспіратыўным зборы і прадастаўленні закрытай інфармацыі, звестак аб камандным складзе, а таксама пра супрацоўнікаў беларускай ваеннай контрвыведкі. Атрыманыя звесткі Гавэл нібыта перадаваў польскім сілавікам.
У прыватнасці, сакрэтныя звесткі аб ваенных аб’ектах Беларусі ён збіраў для Агенцтва ўнутранай бяспекі, а за перадачу патрэбных звестак абяцаў не названаму ў рэпартажы беларусу штомесячнае грашовае ўзнагароджанне.
Адзначаецца, што супрацоўнікі беларускай контрвыведкі затрымалі замежніка, як толькі ён атрымаў сакрэтны дакумент: у рэпартажы была прадэманстраваная раздрукоўка на 8 старонках фармату А4 па тэме беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025“.
У дачыненні да грамадзяніна Польшчы распачатая крымінальная справа паводле арт. 358 (шпіянаж), вядзецца следства. “Усе падрабязнасці” справы дзяржпрапаганда абяцае расказаць “пазней”. На пачатку рэпартажу было адзначана, што затрыманыя грамадзяне Беларусі і Польшчы, аднак падрабязнасцяў аб магчымых беларускіх фігурантах справы прыведзена не было. У сюжэце бачна затрыманне двух чалавек, адзін з якіх Гавел.
22 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель заявіў, што “толькі за мінулы перыяд 2025 КДБ спыненая дзейнасць 14 асоб — гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, падкрэсліваю, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта для замежнікаў) і здрадай дзяржаве, калі мы гаворым пра грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
ДзяржТВ рэгулярна паказвае сюжэты аб замежных “шпіёнах” і іх злове, зробленыя пры прамым удзеле высокапастаўленых супрацоўнікаў КДБ. Частка такіх матэрыялаў носіць прапагандысцкі характар.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка