У Польшчы зарэгістраваная арганізацыя беларускай дыяспары

5 верасня, Позірк. Афіцыйна зарэгістраваная “Асацыяцыя беларускай дыяспары ў Польшчы” (Stowarzyszenie Diaspora Białoruska w Polsce), паведаміў 5 верасня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” журналіст, кіраўнік медыяпраекта Belarus Tomorrow Аляксей Дзікавіцкі.
Сёлета 17 чэрвеня Дзікавіцкі заклікаў далучыцца да ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі.
Запрашэнне ён адрасаваў “ініцыятыўным, працавітым, адказным і не ўцягнутым у кіраванне палітычнымі структурамі землякам”.
“Пакуль гаворка ідзе пра Польшчу, таму што асабіста я жыву тут даўно і добра яе ведаю, але ў той жа час варта падумаць пра тыя ж ініцыятывы ў іншых дзяржавах, дзе шмат беларусаў, каб потым, магчыма, выйсці на агульнаеўрапейскі ўзровень”, — заявіў медыяменеджар.
“Калі [беларусы] — лаяльныя жыхары/грамадзяне гэтай краіны, якія выконваюць яе законы і плацяць тут падаткі, то ў нас таксама ёсць усе магчымасці захоўваць і развіваць сваю самабытнасць, ствараць адпаведныя структуры дыяспары, у тым ліку ўстановы культуры, адукацыі, самадапамогі, развіцця бізнесу і г. д.”, — дадаў ён.
Для гэтага Дзікавіцкі прапанаваў дзейнічаць “у супрацоўніцтве паміж сабой і з адпаведнымі органамі дзяржавы, каб ад гэтага была выразная карысць і дзяржаве, і дыяспары”.
На яго думку, “неабходна гаварыць адзіным голасам, праз сваё прадстаўніцтва з моцным мандатам, які праз рэгулярныя і празрыстыя выбары будзе прадастаўляцца дыяспарай сваім аўтарытэтным прадстаўнікам, якія добра ведаюць патрэбы беларускай грамады ў краіне пражывання і саму краіну, яе мову і прынцыпы функцыянавання”.
“Толькі ў Польшчу за апошнія гады выехала некалькі сотняў тысяч беларусаў, а ў нас тут паўнавартаснай школы нават няма, не кажучы ўжо пра іншыя так званыя сацыяльныя інстытуты, якія існавалі б стабільна, без пастаянна працягнутай за грантамі рукі — ну як там?”, — задаўся пытаннем ініцыятар.
Паводле яго слоў, “ініцыятыўная група павінна раіцца з дасведчанымі і зацікаўленымі асобамі, у тым ліку з беларусамі Беластотчыны, вызначыць парадак працы для арганізацыі дыяспары, давесці да правядзення адкрытага сходу, у час якога будуць вызначаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці, праведзены выбары [кіраўніцтва] і г.д.” (арфаграфія захаваная).
Дзікавіцкі быў намеснікам дырэктара тэлеканала “Белсат”, калі яго ачольвала Агнешка Рамашэўска-Гузы, пасля яе звальнення — ад сакавіка мінулага года — выконваў абавязкі кіраўніка. Летась у лістападзе датэрмінова пакінуў пасаду.
На беларускіх палітычных мерапрыемствах у Польшчы апошнім часам выступае ў якасці прадстаўніка Рады БНР.
- ПалітыкаПа заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка