Працоўныя мігранты змогуць пераздаць моўны экзамен неабмежаваную колькасць разоў — Мінпрацы
8 верасня, Позірк. У выпадку няўдачы экзамену на веданне рускай або беларускай мовы для працаўладкавання працоўны мігрант можа пераздаць экзамен нанава неабмежаваную колькасць разоў, не будзе і абмежавання па часе паміж спробамі, паведамілі 8 верасня дзяржСМІ са спасылкай на першага намесніка міністра працы і сацабароны Таццяну Астрэйка.
Паводле яе, такі досвед “ужо даўно і паспяхова выкарыстоўваецца іншымі краінамі”, у тым ліку Расіяй.
Пастановай урада ад 3 верасня № 477 вызначаны пералік прафесій рабочых і пасад служачых, для заняцця якімі замежным мігрантам спатрэбіцца прайсці ацэнку ведання валодання адной з дзяржаўных моў — беларускай або рускай.
Згодна з дакументам, да прафесій, па якіх веданне адной з дзяржаўных моў для працоўных мігрантаў з’яўляецца абавязковым для прадстаўнікоў 11 прафесій: вадзіцеля аўтамабіля; афіцыянта; цырульніка; прадаўца; санітара; адміністратара; акушэра; урача-спецыяліста (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей); медыцынскай сястры і медбрата (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей); памочніка ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе; фельчара (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей).
“Усе яны прадугледжваюць непасрэдны кантакт з насельніцтвам. Гэта рашэнне было прынята для павышэння якасці аказання паслуг насельніцтву”, — дадала Астрэйка.
Патрабаванні да ацэнкі ведаў пры здачы экзамену “прад’яўляюцца з пункту гледжання аб’ёму, неабходнага для зносін, не больш за тое”, адзначыла спікер. Згодна з згаданай вышэй пастановай Саўміна, “вынік тэсціравання лічыцца станоўчым у выпадку, калі колькасць правільных адказаў у тэсце працоўнага-імігранта складае 50 і больш працэнтаў”.
Калі экзамен не будзе здадзены, забаронена заключаць працоўны дагавор.
Першы намеснік міністра растлумачыла, што “тэсты будуць праходзіць адзін раз у два тыдні — 15-га чысла і ў апошні дзень месяца”.
“Абмежаванняў не ўстаноўлена, роўна як і абмежаванняў па месцы правядзення тэсціравання. Куды наймальніку бліжэй, туды і накіроўваецца замежны мігрант для здачы тэста”, — адзначыла яна.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго, Беларусь гатова прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.
14 жніўня Лукашэнка ў віншаванні прэм’ер-міністру Пакістана Шахбазу Шарыфу з Днём незалежнасці нагадаў яму аб “накіраванні пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў Беларусь”.
На сайце Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой урада Пакістана ўжо прапануецца праца ў Беларусі па сямі спецыяльнасцях, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак гэтага рэсурсу.
Характэрна, што прапановы аб працаўладкаванні пачалі публікавацца на сайце нядаўна — з 25 жніўня, а будаўнічыя — 3 верасня.
- Бяспека
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць зафіксаваных суседнімі краінамі ЕС спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 35 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка