Мінск 14:09

Каля інтэрната БДУФК знойдзена цела 18-гадовага юнака, які ўпаў з вышыні

11 верасня, Позірк. Цела маладога чалавека знойдзена ля інтэрната Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры (БДУФК) на праспекце Пераможцаў у Мінску, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны“.

18-гадовы юнак, як мяркуецца — студэнт гэтай ВНУ, загінуў, выкінуўшыся з акна інтэрната.

Абставіны здарэння, якое адбылося 8 верасня, высвятляе Следчы камітэт.

Найбольш высокі ўзровень суіцыдаў у Беларусі ў 2024 годзе быў у сталіцы — 9,2 выпадку на 100 тыс. насельніцтва, паведаміла намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Аксана Шылава на міжнародным медыцынскім форуме “Ахова здароўя Беларусі“ 16 красавіка.

Паводле яе слоў, найменшы ўзровень суіцыдаў зарэгістраваны ў Мінскай вобласці (5,02 на 100 тыс.).

Агулам па краіне колькасць самагубстваў памяншаецца, сказала псіхіятр, адзначыўшы, што 30 гадоў таму паказтели былі ў некалькі разоў большыя.

У той жа час яна прызнала праблему павелічэння колькасці парасуіцыдаў (наўмыснае прычыненне шкоды свайму здароўю, якое не мае мэтай пазбавіць сябе жыцця; дэманстратыўная, звычайна няўдалая, спроба самагубства) сярод падлеткаў — на 5,8% у 2024 годзе.

Падзяліцца: