МЗС Польшчы разлічвае, што ў наступнай групе вызваленых палітвязняў будзе Анджэй Пачобут

11 верасня, Позірк. У Міністэрстве замежных спраў Польшчы спадзяюцца, што ў наступную групу вызваленых з беларускіх турмаў увойдзе Анджэй Пачобут. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Паўла Вроньскага паведамляецца на старонцы ведамства ў сацсетцы “Х“.
Пачобут “нязменна знаходзіцца ў авангардзе нашых чаканняў”, падкрэсліў Вроньскі.
Прэс-сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што ў спіс 52 вызваленых зняволеных уваходзяць трое грамадзян Польшчы (у папярэднім спісе — двое) і восем грамадзян Беларусі, якія супрацоўнічалі з тэлеканалам “Белсат“ і іншымі польскімі СМІ.
“Польская дыпламатыя дамагалася іх вызвалення”, — адзначыў прадстаўнік МЗС.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў“ Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Агулам памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў (СПБ) Анджэя Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні і прыняць выезд з Беларусі як умову датэрміновага вызвалення.
Пасля рашэння Пачобута Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Імя Пачобута “ўсплывала” падчас перамоваў па абмене зняволенымі паміж ЗША і РФ, паведаміў у эфіры TVP Info Яцэк Севера, які займаў тады пасаду кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы. Абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам адбыўся 1 жніўня 2024 года. Польшча выдала агента ГРУ Паўла Рубцова, пры гэтым не атрымаўшы каго-небудзь са сваіх грамадзян.
“Ход такога роду перамоваў кожны раз сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, пра якія я не магу тут распавесці. Аднак намаганні па вызваленні спадара Пачобута працягваюцца”, — сказаў Севера.
Кіраўнік СПБ Анжаліка Борыс у жніўні 2024 года сцвярджала, што Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызвалення.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў ліпені вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка