Літва часова дазволіць праезд у Беларусь праз сваю тэрыторыю беларускіх легкавых аўтамабіляў — “Інфатранс”

12 верасня, Позірк. На перыяд закрыцця польскіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю Літва дазволіць выезд праз сваю тэрыторыю ў Беларусь легкавых аўтамабіляў з беларускім рэгістрацыйнымі нумарамі.
Пра гэта паведамляе беларускі транспартна-лагістычны партал “Інфатранс”, які апублікаваў адпаведны ліст літоўскага боку. Які орган Літвы накіраваў ліст, партал не ўказвае.
Адзначаецца, што з 14 лютага 2025 года ўезд на тэрыторыю Літвы не прызначаных для продажу беларускіх легкавых аўтамабіляў магчымы ў двух выпадках.
У прыватнасці, уезд дазваляецца, калі аўтамабіль належыць грамадзяніну Беларусі, які мае выдадзеную Літвой дзеючую візу альбо сапраўдны часовы або пастаянны дазвол на пражыванне ў Літве, які дазваляе ўезд у ЕС. Пры гэтым гэты грамадзянін, заязджаючы ў ЕС, павінен кіраваць дадзеным транспартным сродкам і карыстацца ім выключна для асабістых мэтаў (выключэнне не прымяняецца да легкавых аўтамабіляў, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах).
Таксама ўезд магчымы, калі аўтамабіль належыць грамадзяніну дзяржавы ЕС, калі ён з’яўляецца жыхаром Беларусі і, уязджаючы ў Еўрасаюз, кіруе транспартным сродкам таксама для асабістага карыстання.
Літоўскі бок у лісце падкрэсліў, што асобныя (індывідуальныя) выключэнні для ўезду на тэрыторыю краіны асоб, якія кіруюць легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Беларусі, можа прадастаўляць Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы. Для атрымання такога дазволу неабходна падаць у ведамства “матываваную заяву”.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны, які выкарыстоўваўся для пропуску легкавых аўтамабіляў, КПП Цярэспаль (Брэст) з 0 гадзін па польскім часе (1 гадзіна па мінскім часе) 12 верасня як мінімум на перыяд беларуска-расійскіх ваенных манеўраў “Захад-2025” (12–16 верасня).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка