За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася больш за 4 тыс. еўрапейцаў

15 верасня, Позірк. З 8 па 15 верасня ў Беларусь без віз уехала 4.164 грамадзяніны еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 3.966), вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За гэты перыяд у Беларусь прыбыла 1.856 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.297), 1.078 грамадзян Літвы (1.187), 299 грамадзян Польшчы (545) і 931 грамадзянін іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (937).
Агулам з 15 красавіка 2022 года ў бязвізавым парадку ў Беларусі пабывала 1.203.406 жыхароў Еўропы. З Латвіі, Літвы і Польшчы прыбыла 1.154.849 чалавек (разбіўка па асобных краінах не прыводзіцца). З 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь прыехала 48.557 замежнікаў.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
Бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да канца 2025-га, аднак, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны, як гэта ўжо адбывалася.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
Апоўначы 12 верасня Польшча закрыла мяжу з Беларуссю на ўезд і на выезд.

- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка