Лукашэнка збіраецца “ўсяляк садзейнічаць развіццю” акупаванай РФ часткі Херсонскай вобласці Украіны

15 верасня, Позірк. “Мы ўсяляк будзем садзейнічаць развіццю вашай вобласці. Настолькі, наколькі мы гэта зможам”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 верасня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком акупаванай Расіяй часткі Херсонскай вобласці Украіны Уладзімірам Сальда.
“Я вельмі пільна назіраю за тым, як развіваюцца падзеі на новых тэрыторыях Расіі, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Вы гэта добра ведаеце. Асабліва Херсонская вобласць. Гляджу за вашымі паездкамі. Мяне крыху здзіўляе тое, што ў гэтай сітуацыі, калі не проста пастрэльваюць, а ідзе вайна зусім на вашай зямлі, вы і хлеб збіраеце, і займаецеся іншымі пытаннямі”.
Лукашэнка падкрэсліў, што беларускія ўлады “ўсяляк гатовыя садзейнічаць <…> у будаўніцтве, развіцці сельскай гаспадаркі, пастаўцы неабходнай тэхнікі”.
У суадносінах цаны і якасці, лічыць ён, “лепш беларускай прадукцыі для Херсонскай вобласці не будзе”. “Тым больш мы гатовыя ствараць сэрвісныя цэнтры, для таго каб абслугоўваць прадукцыю машынабудаўнічага напрамку”, — падкрэсліў спікер.
Лукашэнка таксама выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць у галіне сельскай гаспадаркі. Сярод іншага, паводле яго слоў, Беларусь гатовая купляць плодаагароднінную прадукцыю: “Калі такая магчымасць маецца, я гатовы накіраваць у Херсонскую вобласць адмыслоўцаў для таго, каб паглядзелі і паразмаўлялі з вамі, што мы можам набыць”.
30 верасня 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” пра ўваходжанне ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з акупацыйнымі ўладамі на захопленых РФ тэрыторыях Украіны.
На пачатку 2023 года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі падаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну ў 2022 годзе частка расійскіх войскаў знаходзілася ў Беларусі — асабовы склад і тэхніка засталіся на яе тэрыторыі пасля вайсковых вучэнняў “Саюзная рашучасць”.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.

- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка