Сума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася амаль на 2 млрд рублёў — Нацбанк

15 верасня, Позірк. Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 верасня 2025 года склала 13 млрд 829,9 млн рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1 млрд 973,6 млн (на 1 студзеня — 11 млрд 856,3 млн; +16,6%), паведамляе Нацыянальны банк.
Пераводныя дэпазіты ад пачатку года сталі меншыя на 3,1% — з 17 млрд 519 млн да 18 млрд 59,4 млн.
Наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (М1) павялічыліся на 8,6% — з 29 млрд 375,3 млн да 31 млрд 889,3 млн.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2) павялічылася з 52 млрд 222,1 млн да 57 млрд 807,7 млн (+10,7%), рублёвая грашовая маса (М2*) — з 53 млрд 991,5 млн да 60 млрд 387,7 млн (+11,8%), шырокая грашовая маса (М3) — з 88 млрд 750,4 млн да 95 млрд 303,9 млн (+7,4%).
За 2024 агрэгат М0 вырас на 25,1% (за 2023 год — на 37,44%), М1 — на 19,9% (33,85%), М2 — на 34,28% (29,8%), М2* — на 28,6% (34,73%), М3 — на 17,3% (23,56%).
Нацыянальны банк Беларусі “фактычна страчвае статус аўтаномнага органа і ўсё ў большай ступені падпарадкоўваецца цяперашнім інтарэсам выканаўчай улады”, гаворыцца ў бюлетэні “Экспертны погляд” у рамках праекта “Маніторынг эканомікі Беларусі” даследчага цэнтра BEROC.
Аўтар даследавання “Інстытуцыянальнае паслабленне Нацбанка і наступствы для цэнавай і макраэканамічнай палітыкі” старшы навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык канстатаваў, што “зрух фокусу манетарнай палітыкі ад цэнавай стабільнасці да адміністрацыйнай падтрымкі росту ВУП узмацняе перагрэў эканомікі, аслабляе істытуцыянальныя асновы развіцця і падвышае ўразлівасць перад вонкавымі шокамі”.
7 жніўня 2024 года Раман Галоўчанка, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра, заявіў, што “так званыя эксперты палохаюць перагрэвам эканомікі”. “З таго боку ўсе эканамічныя навіны падаюцца выключна ў негатыўным ключы, разлічваючы на людзей, якія не вельмі разбіраюцца ў эканамічных мадэлях”, — сказаў ён.
Паводле яго сцвярджэння, у эканоміцы “магло б быць яшчэ больш грошай”, але пакуль урад “не бачыць патрэбы ў дадатковай крэдытнай падтрымцы банкаўскай сістэмы”.
Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў Галоўчанку старшынёй праўлення Нацыянальнага банка.
Эканоміка Беларусі пры адсутнасці моцных вонкавых шокаў “працягне функцыянаваць у стане перагрэтага залішняга ўнутранага попыту”, вынікае з агляду манетарнага асяроддзя за другі квартал 2025 года, прадстаўленага даследчым цэнтрам BEROC.
На думку экспертаў, “гэта будзе суправаджацца высокай [гадавой] інфляцыяй”, якая “можа наблізіцца да верхняй рысы дыяпазону 7–9% да канца гэтага года”.
Аналітыкі адзначаюць, што “нежаданне Нацбанка надаваць манетарнай палітыцы ўмераную жорсткасць азначае, што грашова-крэдытныя ўмовы не будуць садзейнічаць хуткай нейтралізацыі назапашаных дысбалансаў у эканоміцы”.
Заява Галоўчанкі пра тое, што цяпер няма перадумоў для падвышэння стаўкі рэфінансавання, выглядае дзіўна, такое меркаванне выказаў Харытончык на прэс-канферэнцыі 12 жніўня.
Эксперт нагадаў, што перад падвышэннем у чэрвені стаўкі рэфінансавання кіраўнік рэгулятара “казаў прыкладна тое ж самае”, што стаўка “знаходзіцца на прымальным узроўні і няма прычын для яе падвышэння”.
“Ну і пасля тых заяў ніякіх новых даных, увогуле, не з’явілася, а стаўка падвысілася. Таму да гэтых заяў трэба ставіцца кансерватыўна”, — лічыць прадстаўнік даследчага цэнтра.



- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка