Мінск 21:22

Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня

17 верасня, Позірк. Амерыканская, кітайская і адзіная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 верасня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,0419 рубля (0,19%; 0,0059), юаня — да 4,2454 за 10 (0,15%; 0,0062), еўра — да 3,5951 (0,11%; 0,004).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6466 за 100 (-0,01%; -0,0002).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 верасня) долар падаражэў на 2,41% (з 3,0094 да 3,0818), еўра — на 3,01% (з 3,4863 да 3,5911), юань — на 2,41% (з 4,2012 да 4,3); расійскі рубель патаннеў на 1,86% (з 3,6955 да 3,6268 за 100).

9 верасня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантралюемай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасць абменнага курсу нацыянальнай валюты”, — сказаў ён.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз катыровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га.

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: