Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве ад пачатку года скарацілася больш як на 10%

18 верасня, Позірк. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня мела 51.520 грамадзян Беларусі, сведчаць даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў балтыйскай дзяржавы.
На 1 студзеня 2025 года ўладальнікамі тых ці іншых дакументаў, якія легалізуюць пражыванне ў краіне, было 57.511 беларускіх грамадзян (на 1 жніўня — 51.962, 1 ліпеня — 52.287, 1 чэрвеня — 52.662). Такім чынам, іх колькасць ад пачатку года скарацілася на 10,4%.
Часовы дазвол на жыхарства на пачатак восені мела 47.386 беларусаў (-446 чалавек за жнівень), сталы — 3.918 (+4), часовую картку рэзідэнцтва ЕС — 141, сталую — 75 (абодва паказчыкі не змяніліся).
Сярод уладальнікаў часовага ДНЖ на падставе працы яго атрымала 36.275 (высокакваліфікаваныя спецыялісты — 3.148; месяцам раней было 36.616 і 3.199 адпаведна), уз’яднання з сям’ёй — 5.050 (5.104), на гуманітарных падставах — 1.093 (1.078), для навучання — 926 (933). Такім чынам, за месяц вырасла толькі колькасць тых, хто атрымаў часовы ДНЖ на гуманітарных падставах, паводле астатніх катэгорый назіраецца зніжэнне.
Самая шматлікая нацыянальная група ўладальнікаў дазволаў на пражыванне ў Літве — украінцы. На 1 верасня колькасць грамадзян гэтай краіны з дзейным дакументам складала 75.928 (на 1 жніўня — 75.941, 1 ліпеня — 75.085, 1 студзеня — 77.080).
Са жніўня 2024 года літоўскія працадаўцы, якія хочуць працаўладкаваць замежнікаў, абавязаныя заплаціць дзяржаўную пошліну за хадайніцтвы на выдачу або абмен часовага дазволу на жыхарства такіх супрацоўнікаў, а таксама выдачу ім нацыянальнай візы.
17 красавіка Сейм Літвы працягнуў яшчэ на год — да 2 траўня 2026-га — законапраект аб нацыянальных санкцыях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, адхіліўшы пры гэтым прапанову кансерватараў ураўнаваць абмежавальныя меры для беларусаў з тымі, што ўведзеныя для расіян.
Прапанова ануляваць ім дазвол на жыхарства ў выпадку частых паездак у свае родныя краіны першапачаткова была адхіленая, але прынятая ў траўні і толькі ў дачыненні да грамадзян РФ.
Разам з тым у ліпені стала вядома, што літоўскія ўлады адмовілі грамадзянцы Беларусі ў падаўжэнні ДНЖ праз частыя паездкі на радзіму і ранейшую працу сцюардэсай у авіякампаніі “Белавія”. Жанчыну прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Беларуска, прозвішча якой не называлася, пераехала ў Літву ў 2022 годзе неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. За прамінулы час яна здзейсніла 20 паездак у Беларусь.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



