Грамадзянін РФ не задэклараваў частку вінтажнага посуду, які вёз з Літвы ў Беларусь, і быў аштрафаваны

18 верасня, Позірк. Грамадзянін Расіі, які ехаў з Літвы, спрабаваў зэканоміць на мытных плацяжах, схаваўшы пры ўездзе ў Беларусь інфармацыю пра частку вінтажнага посуду, што быў пры ім, паведаміла 18 верасня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Каменны Лог кіроўца выправіўся праз “чырвоны калідор”. У пасажырскай дэкларацыі ён пазначыў легкавы аўтамабіль “Фольксваген”, а таксама посуд коштам 1.000 еўра.
Аднак пры аглядзе транспартнага сродку “гродзенскія мытнікі знайшлі яшчэ каля 70 адзінак талерак, куфляў, статуэтак ды іншага посуду коштам больш за 7 тыс. рублёў” (звыш 1.750 еўра), якія “не былі пазначаныя ў дэкларацыі”.
Грамадзянін РФ прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 4 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або наданне недакладных звестак пра тавары). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф у памеры 10–30% кошту прадмета правапарушэння.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка