Пагадненне па продажах айчынных тавараў падпісалі амаль 550 суб’ектаў — МАРГ
19 верасня, Позірк. Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў тавараў айчыннай вытворчасці падпісалі 547 суб’ектаў розных форм уласнасці, у тым ліку буйныя маркетплэйсы і гандлёвыя сеткі, паведаміла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч.
Паводле яе слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, далучэнне да дакумента, што дзейнічае да 2030 года, з’яўляецца “добраахвотным”.
Як адзначаецца, удзельная вага рэалізацыі беларускіх тавараў у другім квартале 2025 года склала 55,6% (+2,1% у параўнанні з першым кварталам).
Адзначаецца рост продажаў айчыннай прадукцыі па 45 таварных групах з 78, якія ўлічваюцца Белстатам. У гадавым вымярэнні ў першым паўгоддзі продажы беларускіх яблыкаў павялічыліся амаль на 10%, бульбы — на 11%, буракоў — на 25%, морквы — амаль на 17%, рыбы — на 19%, расліннага алею — на 33%, грэчкі — на 27%, макаронных вырабаў — на 2%, сметанковага масла — на 10%, сыроў — на 4%, цукрыстых кандытарскіх вырабаў — на 3,5%, мучных кандытарскіх — на 2,8%.
Пагадненне пад эгідай МАРГ падпісаў шэраг міністэрстваў і дзяржаўных канцэрнаў у красавіку гэтага года.
Доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў аб’ектах гандлю па выніках першага паўгоддзя 2025 года склала 54,6% (за аналагічны перыяд 2024-га — 57,9%, 2023-га — 60,9%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Поўнасцю арганізацыі гандлю забяспечаныя беларускімі бензінам, дызельным палівам, свінінай і яйкамі.
Высокая доля (ад 95% і вышэй) айчынных масла, ялавічыны — па 99,9%, харчовых субпрадуктаў, мяса хатняй птушкі і дзічыны — па 99,8%, цукру і цукразамяняльнікаў — 99,5%, гарэлкі — 99,3%, маторнага паліва — 99,2%, віна пладовага — 99,1%, мясных прадуктаў — 99%, кансерваў з мяса і субпрадуктаў харчовых — 98,2%, свежай морквы — 96,9%, піламатэрыялаў — 96,6%, мукі — 95,4%, сыроў — 95%.
Разам з тым мінімальная (да 25%) доля тэлевізараў — 24,5%, парфумерна-касметычнай прадукцыі і туалетных прылад — 20,5%, абутку — 18,1%, пральных машын бытавых і машын для сушкі — 16,8%, рыбы — 16,4%, ровараў — 15,3%, алею расліннага — 14%, адзення верхняга і трыкатажнага — 12,6% і 9,5% адпаведна, ужываных легкавых аўтамабіляў — 5,6%.
Удзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічнай сетцы ў 2024 годзе склала 56,4% (у 2023-м — 59,5%, у 2019-м — 61%).
Сёння “адмовіцца ад імпарту немагчыма”, таму што ў Беларусі “рыначная эканоміка”. З такой заявай выступіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч у эфіры дзяржТБ 19 студзеня 2025 года.
Разам з тым, лічыць ён, неабходна “больш упор рабіць на рэалізацыю тавараў уласнай вытворчасці, паколькі гэта і незалежнасць дзяржавы, і развіццё <…> прамысловага сектара”.
Міністр канстатаваў зніжэнне ў апошнія гады долі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — як харчовых, так і нехарчовых. Такую сітуацыю ён назваў “прынамсі трывожнай”.
Па словах Карповіча, у краіне працягнуць развівацца маркетплэйсы, бо гэта агульнасусветны трэнд. Рост рынку ён прагназуе на ўзроўні 5–7% у год. Адной з задач міністэрства чыноўнік бачыць у тым, каб “паскоранымі тэмпамі туды айчынных вытворцаў як мага шырэй прадставіць”.
Пытанне павелічэння продажаў на ўнутраным рынку тавараў айчыннай вытворчасці сёння стаіць “дастаткова сур’ёзна”, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 ліпеня намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч.
“Мы зрабілі аналітыку, пачынаючы з 2015 года, і, на жаль, неабходна адзначыць, што рост не адзначаецца з году ў год. Мы, на жаль, дапускаем падзенне долі тавараў айчыннай вытворчасці”, — сказала чыноўніца.
У студзені — жніўні 2025 года рознічны тавараабарот склаў 66,6 млрд рублёў і павялічыўся на 8,5% у супастаўных коштах да аналагічнага перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені 2025-га рост складаў 12,5%, студзені — лютым — 10%, студзені — сакавіку — 10,8%, студзені — красавіку — 10%, студзені — траўні — 9,3%, студзені — чэрвені — 9%, студзені — ліпені — 8,6%. Такім чынам, пяты месяц запар назіраецца запавольванне росту.
У студзені 2024 года рознічны тавараабарот вырас на 9,9%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 13%, студзені — красавіку — на 12,1%, студзені — траўні — на 12,2%, студзені — чэрвені — на 11,5%, студзені — ліпені — на 11,8%, студзені — жніўні — на 12%, ад студзеня — верасня да студзеня — снежня — па 11,8%.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 95,6% (за месяц не змяніўся) усяго рознічнага тавараабароту, вырас на 9,2% да 63,7 млрд рублёў (+9,4%).

- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка