Дарадцам Ціханоўскай па адукацыі і навуцы стаў гісторык Павел Церашковіч

19 верасня, Позірк. Гісторык і антраполаг Павел Церашковіч стаў дарадцам беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы, паведамляецца ў тэлеграм-канале дэмлідара.
Паведамляецца, што Церашковіч “шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: ён выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ, знаходзіцца ў Вільнюсе), стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацый”.
Паведамляецца, што ў сферу яго адказнасці будзе ўваходзіць “маніторынг і аналіз асноўных тэндэнцый у беларускай і сусветнай адукацыі і навуцы” і падрыхтоўка адпаведных аналітычных матэрыялаў; “публічная камунікацыя, якая адлюстроўвае пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл па пытаннях адукацыі і навукі; удзел у грантавых і стыпендыяльных праграмах для падтрымкі беларускіх выкладчыкаў і навукоўцаў; супрацоўніцтва з адукацыйнымі інстытутамі і ініцыятывамі; арганізацыя падтрымкі рэпрэсаваных выкладчыкаў і навукоўцаў, а таксама прыцягненне да адказнасці арганізатараў рэпрэсій у адукацыі”.
Церашковіч адзначыў, што “цягам большай часткі свайго жыцця звязаны са сферай адукацыі і навукі” і ведае яе “з розных бакоў — як настаўнік, універсітэцкі прафесар, навуковы супрацоўнік, эксперт, распрацоўшчык рэформаў, адміністратар, палітык”.
“Спадзяюся, што мой досвед, навыкі і прафесійныя веды будуць карысныя для працы офіса Святланы Ціханоўскай, беларускай дэмакратычнай супольнасці і будучай свабоднай Беларусі”, — заявіў ён.
67-гадовы Церашковіч з’яўляецца членам Каардынацыйнай рады, прадстаўляе фракцыю “Наша справа”, якую раней ачольвала яго жонка Роза Турарбекава, якая пакінула КР у жніўні 2024 года.
Пра тое, што прафесар акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ пакінула пасаду дарадцы Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы, стала вядома 28 жніўня.
15 верасня стала вядома, што генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (працуе ў Вільні) “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
Кіраўнік нагляднага органа просіць забараніць як яго дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, так і выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі.
Паводле сцвярджэнняў Генпракуратуры, ЕГУ, пазіцыянуючы сябе як “беларускі ўніверсітэт у выгнанні”, праводзіць “мэтанакіраваную працу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, аказвае метадычную, арганізацыйную і фінансавую дапамогу прадстаўнікам радыкальна палітызаваных груповак і выкарыстоўваецца спецыяльнымі службамі некаторых сумежных дзяржаў для прычынення шкоды інтарэсам Беларусі ў палітычнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сферах”.
“Злачынныя дзеянні некаторых выкладчыкаў і выпускнікоў універсітэта пацвярджаюцца матэрыяламі крымінальных спраў аб распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама аб здзяйсненні іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”, — гаворыцца ў паведамленні нагляднага органа.
22 жніўня сайт і акаўнты ў сацсетках ЕГУ былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

