На палях Генасамблеі ААН адбудзецца абмеркаванне рэпрэсій у Беларусі і па-за яе межамі, інструментаў правасуддзя

20 верасня, Позірк. У рамках 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 25 верасня адбудзецца дадатковае мерапрыемства “Час падсправаздачнасці і справядлівасці: вяршэнства закона пад пагрозай у Беларусі”.
Паводле інфармацыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД), суарганізатарамі выступаюць дэлегацыя ЕС, місіі Германіі, Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, а таксама Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі.
На сустрэчы плануецца абмеркаваць, як міжнародная супольнасць можа рэагаваць на рэпрэсіі ўнутры Беларусі і завочныя судовыя працэсы; як супрацьдзейнічаць пагрозам, сфабрыкаваным абвінавачванням, спробам экстрадыцыі, дэзінфармацыі, вярбоўкі прадстаўнікоў беларускай дыяспары і дэмакратычных інстытутаў за мяжой; якія механізмы — міжнародных судоў, універсальнай юрысдыкцыі, спецпрацэдур і дзеянняў ААН — можна выкарыстоўваць для прыцягнення да адказнасці за злачынствы ў Беларусі ды інш.
На мерапрыемстве выступяць генеральны сакратар ЕСЗД Белен Марцінэс Карбанэль, кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс, намесніца міністра замежных спраў Эстоніі Міна-Лііна Лінд, пастаянны дзяржсакратар па замежных справах Даніі Йепэ Транхольм-Мікельсан, кіраўніца згаданай міжнароднай платформы Андрэа Хубер ды інш. Акрамя таго, адбудзецца брыфінг беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
У апісанні сустрэчы адзначана, што з 2020 года ў Беларусі “назіраецца сістэматычнае разбурэнне прынцыпу вяршэнства закону”. Праводзяцца рэпрэсіі супраць “палітычных апанентаў, праваабаронцаў, юрыстаў, незалежных прафсаюзаў, журналістаў” — любых грамадзян, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі “ўспрымае як патэнцыйную пагрозу”.
“Грамадзянская прастора цалкам знішчаная, суды пераўтвораныя ў інструменты рэпрэсій, а не правасуддзя, — гаворыцца ў паведамленні. — Адвакаты зазнаюць пераслед, пазбаўляюцца ліцэнзій і трапляюць у турму за абарону палітвязняў. Незалежныя суддзі былі адхіленыя, а гарантыі належнай прававой працэдуры сістэматычна парушаюцца. Тысячы людзей адвольна затрыманыя, трапілі пад катаванні і несправядлівыя судовыя працэсы. Гэтая дэградацыя вяршэнства закону суправаджаецца поўнай беспакаранасцю”.
“Вінаватыя ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека, уключаючы катаванні і гвалтоўныя знікненні, застаюцца беспакаранымі, а пацярпелым адмаўляюць у правасуддзі і кампенсацыі шкоды. Эксперты ААН па правах чалавека і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі папярэджваюць, што некаторыя з гэтых парушэнняў могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці”, — адзначана ў апісанні сустрэчы.
Акрамя таго, гаворыцца, што рэжым Лукашэнкі “выносіць рэпрэсіі па-за межы краіны праз транснацыянальны пераслед беларусаў у выгнанні, палітычна матываваныя абвінавачванні і запыты на экстрадыцыю”.
“Усё часцей праводзяцца завочныя судовыя працэсы, па якіх апазіцыйным лідарам, праваабаронцам і журналістам прызначаюцца працяглыя турэмныя тэрміны. <…> Рэжым праводзіць кампаніі па дэзінфармацыі і выведвальныя аперацыі за мяжой, нацэленыя на дыяспару і дэмакратычныя структуры. Тэрыторыя Беларусі таксама выкарыстоўваецца для садзейнічання агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, што падкрэслівае шырэйшае грэбаванне міжнародным правам з боку рэжыму”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што прыцягненне вінаватых да адказнасці і аднаўленне справядлівасці павінны быць “ключавымі элементамі” рэакцыі на крызіс у Беларусі.
Ціханоўская на наступным тыдні наведае ЗША

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


