Ціханоўская на наступным тыдні наведае ЗША

20 верасня, Позірк. Візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амерыкі адбудзецца 22–25 верасня.
Паводле інфармацыі ў тэлеграм-канале палітыка, галоўная мэта палягае ва ўдзеле ў мерапрыемствах падчас 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Адзначаецца, што ў рамках Тыдня высокага ўзроўню дэмлідар возьме ўдзел у панэльных дыскусіях, сярод якіх “На мяжы? Глабальны погляд на свабоду прэсы” (On the Brink? A Global Perspective on Press Freedom), выступіць на дадатковым мерапрыемстве па Беларусі “Час адказнасці і справядлівасці” (Time for Accountability and Justice).
Плануецца, што Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэч “з сусветнымі лідарамі, прадстаўнікамі ААН ды іншых міжнародных арганізацый, каб дамагчыся ўвагі да беларускай тэмы”. Яна таксама мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку.
У паведамленні нагадваецца, што на палях Генасамблеі ААН у 2022 годзе беларускі палітык сустракалася з “кіраўнікамі ЕС, Савета Еўропы”, а таксама “Amnesty International ды іншых праваабарончых арганізацый”; удзельнічала ў “мерапрыемстве пра парушэнні правоў дзяцей у Беларусі, выступала на дыскусіях і круглых сталах”.
“Падчас візіту ў Нью-Ёрк у 2023 годзе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў, міністрамі замежных спраў і прадстаўнікамі ЕС. На сайд-івэнце па Беларусі прысутнічалі дэлегацыі 20 краін. У свах выступах яна дамагалася падтрымкі новага беларускага пашпарта, уздымала тэму палітвязняў і распавядала пра небяспеку страты незалежнасці Беларусі”, — гаворыцца ў тэлеграм-канале палітыка.
У 2024 годзе Ціханоўская “выступіла на дыскусіі па палітвязнях, арганізаванай ЕС і шэрагам краін-партнёраў”. Падчас Генасамблеі яна “заклікала даць гуманітарным арганізацыям доступ у беларускія турмы, правесці слуханні ў Савеце Бяспекі ААН па формуле Арыі, падтрымаць платформу па адказнасці і фонд дапамогі рэпрэсаваным”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЗа восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за месяц павялічыліся на 10,1% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 6,6 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



