21 верасня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў

22 верасня, Позірк. Новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў зафіксаваны 21 верасня ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У Жыткавічах паветра прагрэлася да 29,5 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд пратрымаўся 22 гады (28,5 у Высокім). Лакальны максімум у Жыткавічах складаў 28 градусаў (у 2018 годзе).
Абнавіліся экстрэмумы ў сталіцы і трох абласных цэнтрах. У Мінску было 27,4 градуса (27 у 2018 годзе), Гродне — 29 (26,4 у 2018-м), Магілёве — 28,4 (26,8 у 2018-м), Брэсце — 28,1 (27,8 у 2003-м).
Агулам па краіне перакрытыя гістарычныя максімумы дня на 33 з 48 метэастанцый, архіў якіх даступны.
Паводле прагнозу Белгідрамета, 22 верасня стане апошнім днём летняга надвор’я. Чакаецца ад 21 градуса па паўночным захадзе да 29 па поўдні.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 22 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства21 верасня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства