Мінск і Кітай аб’ядноўваюць “моцныя лідэры”, лічыць кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі
22 верасня, Позірк. “Філасофія дзяржаўнага кіравання” Беларусі і Кітая “вельмі падобная”, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты 22 верасня на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі Камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны Лі Сі.
“Гэта апора на моцную ўладу, моцнага лідэра, палітычная стабільнасць, адказнасць перад народам і дысцыпліна ў эканоміцы”, — сцвярджае чыноўнік (цытата паводле дзяржСМІ).
Паводле Крутога, Пекін аказвае Мінску “вялікую дапамогу” з абсталяваннем, інжынернымі сістэмамі, мультымедыйным напаўненнем пры будаўніцтве новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея: “Мы стараемся зрабіць так, каб гэты аб’ект атрымаўся не менш уражлівым, чым Музей гісторыі Камуністычнай партыі Кітая ў Пекіне, які наш прэзідэнт лічыць лепшым узорам у свеце”.
Беларусь і Кітай аказваюць адна адной падтрымку “на ўсіх пляцоўках”, сказаў Круты. Ён “асабліва падкрэсліў”, што Мінск падтрымлівае КНР “у пытаннях Тайваня, Сіньцзяна, Сянгана (Ганконг) і Тыбета”.
Мінск “ганарыцца поспехамі Кітая ў справе пабудовы мадэрнізаванай дзяржавы”, беларуска-кітайскае супрацоўніцтва дынамічна расце, заявіў на сустрэчы з Лі Сі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка.
Мінск падтрымлівае ініцыятывы Пекіна па “глабальным развіцці, бяспецы цывілізацыі, якія маюць вялікае значэнне для вырашэння праблем, якія стаяць перад сучасным светам”, сказаў ён, перажае прэс-служба ПП НС.
Як паведамлялася, 22 верасня Лі Сі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў, што закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю — недружалюбны крок Варшавы ў адносінах да КНР: “Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча грае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў”.
Жаданне “нешта пераняць” у палітычным ладзе Кітая Лукашэнка выказаў на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам 31 жніўня ў Цяньцзіні.
Новы будынак гістарычнага музея будуецца ў Мінску на ўчастку паміж пр. Пераможцаў — вул. Арлоўскай і ракой Свіслач (тэрыторыя былога парку забаў “Дрымлэнд” у Цэнтральным раёне, насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі “Палац незалежнасці”).
Цяпер галоўны будынак музея знаходзіцца на вул. Карла Маркса ў цэнтры сталіцы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць спыненых Латвіяй спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 54,4% у гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка