Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек

23 верасня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 23 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 15 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай, у прыватнасці, цэнтрам “Вясна”. Цяпер адпаведны статус у Беларусі мае 1.193 вязні.
Палітвязнямі прызнаныя асуджаныя на невядомы тэрмін пазбаўлення волі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса Андрэй Хрышчановіч, Марыя Барысенка, Сяргей Тулінаў (дадаткова паводле арт. 391, 368, 369), Алег Слабуха (дадаткова паводле арт. 361, 368), а таксама Дзмітрый Грышкевіч (3 гады зняволення), Аляксандр Лыцін (10 гадоў); прыгавораныя да заключэння паводле арт. 289 і 295 на невядомы тэрмін Віктар Яскіч і Яўген Грук.
Таксама палітвязнямі прызнаныя асуджаныя з палітычных матываў “з грубымі парушэннямі” Дзмітрый Басько (арт. 356; 9 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргей Цімошчанка (арт. 2905, 342, 356, 3611; 12 гадоў); узятыя пад варту Андрэй Ярашэвіч (арт. 356, 3612, 431), Павел Кізюк (арт. 356), Святлана Мяцельская (арт. 357) і каталіцкі манах — грамадзянін Польшчы Гжэгаж Гавел (арт. 358).
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Respect-Protect-Fulfill, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН.
Пра затрыманне ў Лепелі (Віцебская вобласць) згаданага Гжэгажа Гавела паведаміў 4 верасня дзяржаўны тэлеканал “Беларусь 1”. У прапагандысцкім фільме на дзяржТБ мужчына быў абвінавачаны ў зборы сакрэтнай інфармацыі для спецслужбаў Польшчы.
Варшава паабяцала адрэагаваць на здарэнне. 12 верасня Польшча закрыла мяжу з Беларуссю, афіцыйна — праз распачатыя ў той дзень беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025”. Аднак напярэдадні закрыцця польскі намеснік міністра замежных спраў Марцін Басацкі дэ-факта ўвязаў гэты крок з затрыманнем Гавела.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 289 — акт тэрарызму;
- арт. 2905 — арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
- арт. 358 — шпіянаж;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта, які ў тым ліку спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 431 — дача хабару.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


