Пачобут намінаваны на прэмію Сахарава

23 верасня, Позірк. Журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут намінаваны на прэмію “За свабоду думкі” імя Сахарава, вынікае з паведамлення Еўрапарламента (ЕП).
Пачобута вылучылі на прэмію Еўрапейская народная партыя і кааліцыя Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў. У паведамленні ЕП ён названы “журналістам, публіцыстам і блогерам з польскай меншасці ў Беларусі, вядомым сваёй крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і тым, хто стаў знакавай фігурай у барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў краіне”.
“Пачобут неаднаразова падвяргаўся арыштам з боку ўладаў. Затрыманы ў 2021 годзе, ён быў асуджаны на восем гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго перыядычна трымалі ў адзіночнай камеры без належнага медыцынскага лячэння. Яго цяперашні стан невядомы, а сям’і адмаўляюць у спатканнях. Парламент запатрабаваў яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення”, — адзначае ЕП.
Акрамя Пачобута, на прэмію Сахарава сёлета прэтэндуюць яшчэ шэсць намінантаў.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Пасля рашэння суда, 10 лютага 2023 года, Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных на той час для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава, якую Еўрапарламент уручае з 1988 года, прысуджаецца асобам і арганізацыям, якія ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за свабоду думкі і правы чалавека па ўсім свеце.
У 2004 годзе гэтай прэміі была ўдастоена Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, цяперашні дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару, канцлер “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Мілінкевіч, у 2020-м — дэмакратычныя сілы Беларусі.
Гл. таксама:

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Анонсы, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка