Мінск 13:42

Мытня папярэдзіла аб хуткім вычарпанні квоты на ільготны ўвоз у Беларусь электрамабіляў

Ілюстрацыйнае фота: atlantm.by

25 верасня, Позірк. Дзяржаўным мытным камітэтам (ДМК) “прагназуецца вычарпанне квоты па электрамабілях, у дачыненні да якіх прымяняецца тарыфная ільгота”, паведаміла ведамства 25 верасня.

Гаворка аб ільготах, прадугледжаных пп. 7.1.38 п. 7 Рашэнні камісіі Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 года Nº 130 “Аб адзіным мытна-тарыфным рэгуляванні Еўразійскага эканамічнага саюза для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў”.

Чакаецца, што квота на ўвоз электрамабіляў будзе вычарпана “цягам аднаго месяца”.

ДМК абяцаў штодня інфармаваць аб “аб’ёме квоты, які застаўся”.

У 2025 годзе Еўразійскай эканамічнай камісіяй устаноўлена квота ў 15.000 электрамабіляў, якія можна бяспошлінна зўвезці ў Беларусь. Як раней паведамлялі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, 1 ліпеня дадзенае значэнне дасягнула ўжо 11.500 машын. Пры гэтым у месяц заязджае ў краіну каля 2.000 “зялёных” аўто.

У 2024 годзе колькасць легкавых электрамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла ў 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Падзяліцца: