13 нядаўна вызваленых і вывезеных у Літву палітвязняў выказала жаданне легалізавацца ў Польшчы — Латушка

26 верасня, Позірк. З апошняй групы вызваленых палітычных зняволеных 13 чалавек звярнуліся ў прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) з просьбай пасадзейнічаць легалізацыі ў Польшчы, паведаміў “Позірку” намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Я перадаў ведамству па справах замежнікаў адпаведны спіс і гэтую просьбу. У нас ужо адбыўся працоўны кантакт з ведамствам па справах замежнікаў, дакументы былі перададзеныя і ў Міністэрства замежных спраў Польшчы”, — паведаміў ён.
Паводле слоў палітыка, дасягнута папярэдняя дамоўленасць, што польскі бок “будзе старацца садзейнічаць легалізацыі тых палітычных вязняў, якія выйшлі з турмаў у Беларусі”, і “не будзе прымяняць да іх Дублінскую папраўку” (Дублінскі рэгламент вызначае, якая краіна ЕС нясе адказнасць за разгляд заявы пра наданне міжнароднай абароны або прытулку, каб прадухіліць падачу некалькіх заяў у розных краінах і вызначыць адзіную адказнасць за разгляд кожнай заявы).
Пры гэтым Латушка падкрэсліў, што “кожны выпадак мае індывідуальны характар, але ў цэлым агульны падыход пазітыўны”.
У рамках працоўнай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы (Латушка ўзначальвае беларускую частку, з польскага боку — кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў Томаш Цытрыновіч), паводле слоў суразмоўцы, дасягнутая дамоўленасць правесці праз тыдзень асобнае пасяджэнне.
Гэтае пасяджэнне, як сказаў Латушка, “будзе прысвечанае выключна пытанням легалізацыі палітвязняў, якія выйшлі з турмаў”. “Мы таксама абмяркуем і далейшыя магчымыя крокі, калі, як мы ўсе спадзяемся, вызваленні будуць працягвацца”, — сказаў ён.
Латушка выказаў спадзеў на садзейнічанне польскага боку ў гэтым пытанні і выказаў удзячнасць за ўжо аказаную падтрымку ў пытаннях легалізацыі былых палітзняволеных у Польшчы.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны. Усіх, акрамя апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь, перавезлі ў Літву.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка