Мінск 18:55

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі перавысіла 3 млрд долараў

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

26 верасня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — ліпені 2025 года склаў 57 млрд 621,9 млн долараў — на 2,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (56 млрд 399,6 млн), сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаўся на ўзроўні 28 млрд 406 млн долараў (28 млрд 60,3 млн; +1,2%), імпарт — 29 млрд 215,9 млн (28 млрд 339,3 млн; +4,1%). Адмоўнае сальда — 809,9 млн долараў (годам раней было -279 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 47 млрд 275,1 млн долараў (47 млрд 356,9 млн; -0,2%): экспарт — 22 млрд 114,4 млн (22 млрд 671,5 млн; -2,5%); імпарт — 25 млрд 169,7 млн ​​(24 млрд 685,4 млн; +1,9%); адмоўнае сальда — 3 млрд 46,3 млн (-2 млрд 13,9 млн; +51,3%).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 10 млрд 346,8 млн долараў (9 млрд 42,7 млн; +14,4%): экспарт — 6 млрд 291,6 млн (5 млрд 588,8 млн; +16,8%); імпарт — 4 млрд 55,2 млн (3 млрд 653,9 млн; +11%); дадатнае сальда — 2 млрд 236,4 млн (1 млрд 734,9 млн; +28,9%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: