Палітвязнямі прызнаныя яшчэ дзевяць чалавек
27 верасня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 26 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ дзевяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”. Цяпер у Беларусі 1.201 палітвязень.
Палітвязнямі прызнаныя ўзятыя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” Дзяніс Пілат, Яўген Мазец, Алена Рыбак, Юрый Анісаў, Айрат Халікаў, Аляксей Камовіч, Аляксей Капліч, Барыс Хусаінаў і Іван Юшкевіч.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Lawtrend; Respect-Protect-Fulfill; Беларускі ПЭН; Офіс па правах людзей з інваліднасцю; “Прававая ініцыятыва”; Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава; Human Constanta; Беларускі Хельсінкскі Камітэт.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6–7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



