19-гадовы пасажыр легкавога аўтамабіля загінуў пасля сутыкнення з фурай у Баранавіцкім раёне

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
30 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавіцкім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 29 верасня каля 21:50.
“20-гадовы вадзіцель кіраваў аўтамабілем “Пежо” і рухаўся па крайняй правай паласе аўтадарогі М1/Е3 “Брэст — Мінск — мяжа РФ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён здзейсніў сутыкненне з “седлавым цягачом “Мэрсэдэс”, які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку у складзе з паўпрычэпам пад кіраваннем 61-гадовага кіроўцы”. Адзначаецца, што фура ехала са зніжанай хуткасцю.
У выніку ДТЗ 19-гадовы пасажыр аўтамабіля “Пежо” сканаў на месцы здарэння.
Узбуджана крымінальная справа.
Абставіны аўтааварыі высвятляюцца.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Палітыка
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

