Каля 200 беларускіх дзяцей-сірот не могуць усынавіць італьянцы праз пазіцыю ўладаў у Мінску — расследаванне

30 верасня, Позірк. Беларусь не аднавіла працэдуру міжнароднага ўсынаўлення грамадзянамі Італіі, паведамляецца ў расследаванні праекта “Бюро Медыя”.
Італія — адзіная краіна, грамадзяне якой маюць права ўсынаўляць беларускіх дзяцей паводле міжнароднай дамовы, звяртаецца ўвага ў расследаванні. Раней штогод грамадзяне гэтай краіны ўсынаўлялі каля 200 беларускіх дзяцей, з 2000 года працэс запаволіўся ў сотні разоў, а з 2023 года італьянцамі не было ўсыноўлена ні адно дзіця.
Паводле ацэнак “Бюро Медыя”, цяпер каля 200 сірот, якіх гатовыя ўсынавіць італьянцы, “затрымаліся ў Беларусі”. Большасць гэтых дзяцей старэйшыя за 12 гадоў, маюць праблемы са здароўем. Яны былі ў Італіі, пазнаёміліся з прыёмнымі бацькамі і чакаюць з імі сустрэчы.
У 2020 годзе Еўрапейскі саюз перапыніў кантакты з афіцыйным Мінскам, не быў падпісаны гарантыйны ліст аб узгадненні міжнароднага ўсынаўлення паміж Італіяй і Беларуссю. Сіроты затрымаліся ў дзіцячых дамах, адзначаюць расследвальнікі.
Падкрэсліваецца, што прыёмныя італьянскія сем’і некалькі разоў звярталіся да свайго ўрада і патрабавалі прызнаць згаданы гарантыйны ліст адміністрацыйным актам, а не палітычным, каб на гэтай падставе падпісаць яго. Людзі дайшлі да Вярхоўнага суда Італіі, які, як заяўляецца, стаў на іх бок.
У кастрычніку 2024 года гарантыйны ліст быў падпісаны ўладамі Італіі і накіраваны Аляксандру Лукашэнку. Аднак працэдура міжнароднага ўсынаўлення не аднавілася. Італьянскаму боку прычыны гэтага невядомыя, паведамілі расследвальнікам прадстаўнікі профільнай арганізацыі Associazione Adozioni Alfabeto.
Паводле даных аўтараў публікацыі, справа — у палітыцы, у якой выкарыстоўваюць дзяцей.
Журналіст “Бюро Медыя” патэлефанаваў дырэктару Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Таццяне Бялевіч пад выглядам студэнта юрфака БДУ і спытаў пра дзяцей, якія ўжо больш за пяць гадоў не могуць уз’яднацца з прыёмнымі бацькамі-італьянцамі. Яна сказала: “Гэтая сітуацыя не даведзеная да канца, і ці можа быць яна даведзеная да канца, я вам дакладна сказаць не магу. Я не палітык. І санкцыі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь накладвала не я. <…> Гэта ўнутраныя рычагі, унутраныя інструменты, якімі мы працуем. І я не бачу падставы распавядаць менавіта вам аб гэтых унутраных рычагах. <…> Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у нас не знаходзяцца ў падвешаным стане. Дзеці-сіроты пражываюць, выхоўваюцца, іх забяспечвае дзяржава. У гэтых дзяцей усё добра. Так, яны пабывалі ў Італіі на аздараўленні — на гэтым усё”.
Паводле звестак Белстата, у 2024 годзе ў дзіцячых дамах-інтэрнатах было 525 выхаванцаў, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу — 1.860.
У дамах дзіцяці, куды трапляюць дзеці да трох гадоў, колькасць выхаванцаў паслядоўна змяншалася з 2010 года, але з 2023-га зноў пачала расці. Паводле апошніх звестак, там пражывае 456 дзяцей.
Аўтары расследавання сцвярджаюць, што ўмовы ў дамах-інтэрнатах і дзіцячых дамах Беларусі не заўсёды адпавядаюць сучасным патрабаванням, а галоўнае — дзеці-сіроты пазбаўленыя сямейнага выхавання, якое ім гатовыя даць у Італіі.

- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗапаўняльнасць сталічных гасцініц у 2025 годзе перасягнула 60% — МінгарвыканкамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць фігурантаў адміністрацыйных спраў у 2025 годзе знізілася амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе доля апраўдальных прыгавораў у крымінальных працэсах зменшылася да 0,13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

