Мінабароны акрэдытавала вайсковага аташэ пры амбасадзе Японіі ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве

30 верасня, Позірк. Завершаная працэдура акрэдытацыі вайсковага аташэ пры амбасадзе Японіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве палкоўніка Кэйсукэ Ямады, паведаміла 30 верасня прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.
На сустрэчы быў абмеркаваны “стан і перспектывы двухбаковай вайсковай супрацы”.
Паводле інфармацыі Мінабароны, працэдура выкананая “ў рамках развіцця стасункаў з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Сёлета ў чэрвені пасля перамоў прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам было вызвалена і дэ-факта выслана з краіны 14 чалавек, пераважна палітвязняў. Сярод іх былі актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада (мае беларускае і японскае грамадзянства) і яшчэ адзін чалавек з японскім грамадзянствам (імя невядома).
17 сакавіка 2025 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў падданага Японіі Наканісі Масатосі да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), а таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф 500 базавых велічыняў (21.000 рублёў). Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



