РФ хоча павялічыць імпарт бензіну з Беларусі
1 кастрычніка, Позірк. Нарасціць у кастрычніку пастаўкі беларускага бензіну ў Расію да 300 тыс. тон у месяц прапанаваў віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак прэм’ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, піша расійскае выданне “Коммерсант”.
Аб’ём паставак беларускага паліва ў Расію ў верасні, як паведамляе выданне, ацэньваецца ў 45 тыс. тон. Расійскі віцэ-прэм’ер прапанаваў павялічыць яго імпарт за кошт бесперабойнай працы сістэмы “Транснафта” і запуску давальніцкай перапрацоўкі нафты.
Мера прапануецца “для падтрымкі ўнутранага паліўнага рынку ва ўмовах падзення вытворчасці і недахопу бензіну ў некаторых рэгіёнах”.
Раней паведамлялася, што на фоне “высокага попыту і пазапланавых прыпынкаў нафтаперапрацоўчых заводаў” у ліпені пасля працяглага перапынку, які пачаўся восенню 2024 года аднавіліся продажы бензіну з Беларусі праз Пецярбургскую біржу.
За ліпень – верасень 2025 года на таргах рэалізавана 96,9 тыс. тон беларускіх нафтапрадуктаў – на 36% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. У верасні продажы бензіну з беларускіх НПЗ выраслі на 168% месяц да месяца, а дызеля — на 83%”.
Пры гэтым, як заяўляецца, пастаўкі паліва з Беларусі “носяць нясталы характар, і на гэты раз іх аднаўленне супала з пачаткам росту напружання на ўнутраным рынку паліва ў Расіі”.
Праблемы з палівам узніклі ў РФ з-за рэгулярных нападаў украінскіх БПЛА на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.
За 2023 год Беларусь паставіла ў Расію 45 тыс. тон бензіну і 270 тыс. тон дызпаліва.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


