Чэргі аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў ЕС практычна зніклі — даныя ДПК
2 кастрычніка, Позірк. Пра адсутнасць вялікіх чэргаў легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію сведчаць звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК).
На 8:00 у пункце пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль) выезду з Беларусі чакала 35 аўтамабіляў (суткамі раней у гэты час не было, 30 верасня на 8:00 — 460).
У пунктах Каменны Лог (з літоўскага боку Мядзінікай) было 10 аўто, у Беняконях (Шальчынінкай) і Грыгараўшчыне (з латвійскага боку Патэрніекі) чэргаў не было. На аналагічны час 1 кастрычніка і 30 верасня аўтамабілі на выезд з Беларусі ў гэтых пунктах адсутнічалі.
На ўсіх пералічаных пунктах ва ўказаны час не было таксама аўтобусаў, якія чакаюць выезду ў ЕС (на 8:00 у папярэднія двое сутак — аналагічна).
Чэргі грузавікоў захоўваюцца на ўсіх пунктах пропуску. На 8:00 2 кастрычніка ў Казловічах (з польскага боку Кукурыкі) было 1.805 фур (1380, 1335), у Каменным Логу — 640 (620, 630), у Беняконях — 580 (580, 600), у Грыгараўшчыне — 690 (660, 670).
Аб аднаўленні працы пунктаў пропуску (акрамя трох, якія зачыненыя ў рамках санкцый супраць беларускага рэжыму) абвясціў 23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці — калі “ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў” — урад “не будзе вагацца” і закрые мяжу зноў.
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025”, якія і паслужылі падставай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пасля іх заканчэння мяжу не адкрые.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала намер Варшавы адкрыць мяжу з Беларуссю, адзначыўшы “канструктыўную ролю” Кітая.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства