Удзельнікі расійскай агрэсіі супраць Украіны будуць праходзіць рэабілітацыю ў беларускіх санаторыях

2 кастрычніка, Позірк. Улады Ленінградскай вобласці (РФ) і Беларусі дамовіліся аб стварэнні “пастаяннай праграмы рэабілітацыі байцоў СВА”, паведамляе рэгіянальны расійскі партал online47.ru.
Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту ў Беларусь дырэктара Усевалажскага мультыцэнтра сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі Ірыны Драздзенка.
Адзначаецца, што Драздзенка наведала “санаторна-курортныя і рэабілітацыйныя ўстановы Мінскай вобласці”, дзе “азнаёмілася з іх магчымасцямі ў сферы лячэння, аднаўлення і аздараўлення ўдзельнікаў “спецаперацыі” з Ленінградскай вобласці, а таксама іх сем’яў”.
“У рамках паездкі Ірына Драздзенка правяла сустрэчу з кіраўніцтвам выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці. Бакі абмеркавалі перспектывы мэтавага напрамкі і прыёму жыхароў Ленінградскай вобласці, якія маюць патрэбу ў медыцынскай і аднаўленчай дапамозе. У прыватнасці, гаворка пра байцоў СВА і іх родных”, — гаворыцца ў публікацыі.
Па выніках перамоў, як заяўляецца, прынятае рашэнне “сумесна з камітэтам па сацыяльнай абароне Ленінградскай вобласці распрацаваць і перадаць беларускаму боку ўмовы і патрабаванні для запуску пастаяннай праграмы рэабілітацыі”.
“Плануецца, што штогод у рамках гэтай ініцыятывы ў Беларусі змогуць праходзіць лячэнне і аздараўленне не менш за 800 чалавек з ліку ўдзельнікаў СВА і іх сем’яў”, — адзначае партал.
Падкрэсліваецца, што ініцыятыву ўхваліў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў.
30 верасня аб’яднанне BelPol паведаміла, што санаторый “Беларусь” у Сочы (РФ), які належыць Кіраўніцтву спраў Аляксандра Лукашэнкі, “даўно і рэгулярна” абслугоўвае расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.
Тэрмінам “СВА” (“спецыяльная ваенная аперацыя”) расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства