Беларускія службы дазволілі перасекчы мяжу моцна п’янаму кіроўцу цягача, яго затрымалі на літоўскім баку

4 кастрычніка, Позірк. Моцна п’янага кіроўцу грузавіка з пшаніцай для вытворчасці піва, які ехаў з боку Беларусі, затрымалі ў пункце пропуску Мядзінінкай, паведаміла 4 кастрычніка Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося 2 кастрычніка. Калі кіроўца цягача MAN з паўпрычэпам — 56-гадовы грамадзянін Малдовы — прад’явіў дакументы, у памежнікаў узніклі падазрэнні, што ён нецвярозы: “Ад яго ішоў моцны пах алкаголю, маўленне было невыразным, рухі — некаардынаванымі”.
Мужчыну праверылі з дапамогай алкатэстэра. Прыбор паказаў цяжкую ступень ап’янення — 2,58 праміле алкаголю ў выдыханым паветры (адпавядае 2,58 г чыстага алкаголю на літр крыві). САДМ адзначыла, што “ў Літве за такі стан прадугледжаная крымінальная адказнасць”.
“На пытанне, ці ўжываў ён спіртное, замежнік пацвердзіў, што піў напярэдадні ўвечары, — сцвярджае памежная служба. — Пра здарэнне было паведамлена Вільнюскаму раённаму камісарыяту паліцыі. Калі яго супрацоўнікі прыбылі ў пункт пропуску, алкатэстэр паказаў <…> яшчэ больш высокі вынік. Амаль праз гадзіну пасля першага тэста ў замежніка ізноў была пацверджаная цяжкая ступень ап’янення (2,87 праміле)”.
“Моцна п’янага кіроўцу грузавіка да ўезду ў Літву павінны былі правяраць беларускія памежнікі ў пункце пропуску Каменны Лог, размешчаным перад Мядзінінкайскім КПП”, — звярнула ўвагу САДМ.
Паведамляецца, што кіроўцу і транспарт перадалі супрацоўнікам паліцыі для далейшага расследавання.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронцы выступаюць за стварэнне міжнароднай следчай групы па звязаных з Беларуссю злачынствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКДК далажыў ураду аб нізкіх тэмпах восеньскіх сельгасработ, сярод прычын — недахоп механізатараў, паломкі тэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка