Мінск 13:38

Трое мужчын патанула за суткі ў Беларусі, адзін з іх — у ванным пакоі мінскай кватэры

Ілюстрацыйнае фота: Brandon Matich / unsplash.com

5 кастрычніка, Позірк. Аб трох патанулых за мінулыя дзяжурныя суткі паведамляецца ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (з 6:00 4 кастрычніка да 6:00 5-га).

У Мінску ў рацэ Лошыца патануў мужчына 1975 года нараджэння.

Цела мужчыны 1964 г.н. знойдзена ў рацэ Заходняя Дзвіна ў вёсцы Грышаны Віцебскага раёна.

Жыхар Мінска 1948 г.н. патануў у ванным пакоі ў кватэры.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік паведаміў, што з пачатку года да таго дня ад утаплення ў Беларусі загінула 108 чалавек (у тым ліку пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (таксама пяць).

10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязваў у першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.

16 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што з 1 траўня супрацоўнікі ведамства “выбывалі 44 разы па паведамленні пра ўтапленне людзей”, сярод загінулых — трое дзяцей.

Падзяліцца: