Латвія падоўжыла на нявызначаны тэрмін забарону на палёты ў цёмны час сутак у памежжы з Беларуссю і РФ
7 кастрычніка, Позірк. “Да прыняцця далейшых рашэнняў” падоўжана закрыццё паветранай прасторы каля межаў з Беларуссю і Расіяй у цёмны час сутак, паведамляе Міністэрства абароны Латвіі.
Як і раней, забарона будзе дзейнічаць з 20 да 7 гадзін.
“Далейшыя рашэнні звязаныя з планаваннем аперацыі НАТО “Усходні вартавы”, а таксама з каардынацыяй дзеянняў з іншымі краінамі Балтыі”, — адзначыў міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс.
Паводле яго слоў, падоўжыць забарону вырашылі з улікам “выпадкаў парушэння паветранай прасторы ў іншых краінах НАТО”, а таксама таго факту, што абмежаванні такога кшталту “даюць Нацыянальным узброеным сілам магчымасць весці больш дэталёвае назіранне за паветранай прасторай, праводзіць вучэнні з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў і супрацьдзеяння ім, а таксама разгортваць і трэніраваць мабільныя баявыя падраздзяленні”.
Аперацыя НАТО “Усходні вартавы” (Eastern Sentry) накіраваная на ўмацаванне абароны ўсходняга флангу альянсу пасля інцыдэнту з расійскімі беспілотнікамі, што ўварваліся ў паветраную прастору Польшчы.
17 верасня Міністэрства абароны Латвіі абвясціла пра закрыццё паветранай прасторы краіны паблізу межаў з РФ і Беларуссю ў цёмны час сутак.
11 верасня, напярэдадні беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, Латвія закрыла на тыдзень сваю паветраную прастору ўздоўж усходніх межаў. Забарона датычылася лятальных апаратаў, што падымаліся на вышыню да 6 тыс. метраў. Пасля ацэнкі рызыкаў было прынятае рашэнне падоўжыць абмежаванні толькі ў цёмны час сутак, “калі пагроза з’яўляецца найбольшай”.
Падставай для такіх мер сталі падзеі 10 верасня, калі ў Польшчу масава ўварваліся расійскія дроны — упершыню за тры з паловай гады поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. Частка дронаў заляцела ў Польшчу праз Брэсцкую вобласць. Варшава заявіла пра “акт агрэсіі”. Для нейтралізацыі БПЛА былі задзейнічаныя сілы як Польшчы, так і іншых краін НАТО.


- ЭканомікаЗ пачатку года бульба ў Мінску падаражэла на 16%, у Магілёўскай вобласці — патаннела на 22% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль ва ўсіх стаўленне да чужой уласнасці бестурботна-грэблівае, лічаць ідэолагі Акадэміі кіраванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка

