39-гадовы пасажыр загінуў у ДТЗ з ласём у Калінкавіцкім раёне

7 кастрычніка, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне з ласём у Калінкавіцкім раёне паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 7 кастрычніка каля 19:30. Адзначаецца, што 28-гадовы кіроўца аўтамабіля “Хёндай” па дарозе з Мазыра ў Калінкавічы “здзейсніў наезд на дзікую жывёліну (лася), якая раптоўна выбегла на праезную частку перад блізка ідучым транспартам”.
“39-гадовы пасажыр загінуў на месцы здарэння, а кіроўца аўтамабіля з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца, што “жывёла загінула на месцы ДТЗ”.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі за сем месяцаў 2025 года зарэгістравана 2.995 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, у выніку якіх загінула (траўмавана) 3.046 жывёл.
Адкрытай інфармацыі пра колькасць выпадкаў гібелі людзей пры сутыкненні з жывёламі на дарогах Беларусі няма, аднак гэта адбываецца рэгулярна.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


