Вальфовіч звязаў залёт у Беларусь беспілотнікаў з дзеяннямі Расіі

8 кастрычніка, Позірк. “Ваенна-палітычнае становішча, якое складваецца вакол нашай краіны <…>, паказвае, што сёння сродкі ўзброенай барацьбы некалькі змяніліся і прымяненне беспілотнікаў выйшла на першы план”, — заявіў дзяржСМІ 8 кастрычніка дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку.
“Мы фіксуем, што кожныя суткі Расія і Украіна ўжываюць на сваёй тэрыторыі вялікую колькасць беспілотных лятальных сродкаў”, — канстатаваў ён.
Паводле слоў чыноўніка, “створаная ў Расіі групоўка сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ)” для процідзеяння БПЛА “ўплывае на траекторыю палёту гэтых беспілотнікаў”. “Таму, я б сказаў, па аб’ектыўных прычынах частка гэтых беспілотнікаў залятае на ўсходнія межы нашай дзяржавы”, — сказаў Вальфовіч.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў Беларусі таксама створана групоўка сродкаў РЭБ. “Мы гэта ўсё бачым, прымаем адэкватныя меры, уздзейнічаем сродкамі радыёэлектроннага падаўлення на пралёт беспілотнікаў. Калі бачым, што яны пагражаюць нейкім крытычна важным аб’ектам, гарадам, насельніцтву, падымаецца баявая авіяцыя і ўжываецца баявая зброя знішчэння і падаўлення беспілотнікаў”, — аявіў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі звычайна не паведамляюць пра выпадкі ўварвання беспілотнікаў, якія, як правіла, залятаюць у Беларусь падчас узаемных паветраных атак Расіі і Украіны. Зрэдку ўлады прызнаюць такія факты — тады, калі інфармацыя пра гэта з’яўляецца ў сацыяльных сетках і незалежных СМІ. Так было, напрыклад, у выпадку са знішчэннем дронаў над Гомелем у верасні 2024 года і падзеннем беспілотніка ў спальным раёне Мінска ў ліпені 2025-га.
16 жніўня камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч заявіў, што з пачатку 2025 года ў Беларусі зафіксавалі больш за 800 парушэнняў правілаў выкарыстання паветранай прасторы.
“У тым ліку больш за тры сотні парушэнняў дзяржаўнай мяжы нашай краіны, — цытавала военачальніка прэс-служба Міністэрства абароны. — У асноўным гэта беспілотныя лятальныя апараты, якія парушаюць мяжу, на жаль, на паўднёвых рубяжах, таму што там абстаноўка няпростая”.

- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


