Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць аб’ём дапамогі, страчаны з-за новай палітыкі ЗША
10 кастрычніка, Позірк. Пасля спынення ЗША фінансавання грамадзянскіх ініцыятыў за мяжой утварыўся “вельмі вялікі прабел” у фінансаванні беларускіх структур, і “цяпер <…> еўрапейскія саюзнікі шукаюць магчымасць яго запоўніць”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Deutsche Welle, апублікаваным 9 кастрычніка.
“Але наўрад ці атрымаецца цалкам аднавіць той аб’ём, які страцілі беларусы ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай”, — сказала дэмлідар, адзначыўшы, што дапамога ЗША пакрывала прыкладна палову ўсяго аб’ёму падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.
“Але мы таксама прыарытызаваліся, мы таксама трошкі падумалі, дзе можна ўрэзаць, якія галоўныя напрамкі”, — дадала яна.
Ціханоўская не пагадзілася з тэзай, што ў дадзенай сітуацыі ЕС “павінен стаць ледзь не адзіным донарам”, заявіўшы, што “ніхто нікому нічога не павінен”: “Так, Еўрапейскі саюз разумее, што дапамога беларусам – гэта не нейкая дабрачыннасць, гэта інвестыцыі ў дэмакратыю, у іх уласную бяспеку”.
1 ліпеня гэтага года было афіцыйна закрыта Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое, у тым ліку, аказвала дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё патлумачыў гэтае рашэнне Белага дома меркаванай неэфектыўнасцю працы агенцтва, а таксама тым, што прыярытэтамі цяперашняй адміністрацыі з’яўляецца рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў краіны. Частку функцый USAID перадалі Дзярждэпартаменту ЗША, які, паводле яго слоў, будзе выконваць іх “з большай падсправаздачнасцю, стратэгіяй і эфектыўнасцю”.
Прыпыненне амерыканскага фінансавання НДА па ўсім свеце пачалося ў студзені са стартам другой прэзідэнцкай кадэнцыі Дональда Трампа і па яго ініцыятыве.
Ад новай палітыкі Вашынгтона ў тым ліку масава пацярпелі беларускія арганізацыі і СМІ, якія дзейнічаюць у выгнанні.

- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка