На Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
10 кастрычніка, Позірк. Мерапрыемствы, прысвечаныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, праходзяць у рамках Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні (6-17 кастрычніка).
7 кастрычніка прадстаўніцтва Германіі пры АБСЕ арганізавала дыскусію “Шлях да адказнасці для Беларусі“.
8 кастрычніка Офіс прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ, міжнародная арганізацыя па абароне свабоды СМІ Free Press Unlimited (Нідэрланды) і “Прэс-клуб Беларусь“ (працуе ў выгнанні) абмеркавалі тэму “Што трэба ведаць дзяржавам: як экасістэмы СМІ ў выгнанні спрыяюць дэмакратычнай устойлівасці ў Еўропе”.
На 10 кастрычніка запланаваныя два мерапрыемствы: “Бяляцкі, Калеснікава і сотні іншых: як вызваліць беларускіх палітвязняў?” (арганізатар — Беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна“, у выгнанні) і “Транснацыянальныя рэпрэсіі ў Беларусі: жорсткі інструмент пераследу іншадумцаў рэжымам Лукашэнкі” (арганізатары — амбасада Бельгіі, прадстаўніцтва бельгійскага рэгіёна Фландрыя).
Яшчэ чатыры дыскусіі пройдуць у наступныя дні:
13 кастрычніка — “Правы чалавека ў Беларусі” (арганізатар — Беларускі ПЭН, у выгнанні);
14 кастрычніка — “Адаптацыя пад ціскам: стратэгіі ЛГБТК+ для ўстойлівасці ў Беларусі” (праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders, Швецыя); “Нябачныя з нараджэння: праблемы і перадавы досвед прадухілення адсутнасці грамадзянства ў дзяцей” (беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta, у выгнанні);
15 кастрычніка — “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі” (МЗС Даніі, нефармальная група сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ).
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка