Філармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі Украіны
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 кастрычніка 2025 года ў 14:35

11 кастрычніка, Позірк. На сайце Брэсцкай абласной філармоніі рэкламуецца запланаваны на 25 кастрычніка ў Брэсце канцэрт расійскага рэпера Kamazz (Дзяніс Разыскул), якога не пусцілі ўлады Літвы і Эстоніі за выступы на акупаванай тэрыторыі Украіны і ў Крамлі.
43-гадовы ўраджэнец Астрахані павінен быў даць канцэрты 3 кастрычніка ў Вільнюсе і 4 кастрычніка ў Нарве.
Дэпартамент міграцыі МУС Літвы задаволіў адпаведную просьбу МЗС краіны і Форуму свабоднай Расіі (ФСР, месціцца ў Вільнюсе). Гэтак жа паступіла МУС Эстоніі, якое атрымала ліст ад ФСР.
У раскладзе Разыскула на канец кастрычніка, лістапад і пачатак снежня тры паездкі ў Беларусь на 18 канцэртаў. У канцы кастрычніка акрамя Брэста (пляцоўкай названы клуб “Медуза”) ён збіраецца выступіць у Баранавічах (24-га) і Кобрыне (26-га).

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
