У Віцебску пасля пагоні затрыманая нецвярозая таксістка

12 кастрычніка, Позірк. Раніцай 12 кастрычніка ў Віцебску затрыманая 44-гадовая кіроўца таксі ў нецвярозым стане, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Увагу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі “прыцягнуў “Фольксваген”, які з відавочным перавышэннем хуткасці ехаў па цэнтральным праспекце”, апісвае сітуацыю ведамства.
“Супрацоўнікі падалі сігнал аб спыненні, які кіроўца праігнараваў, пачаўся пераслед. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца парушальнік не рэагаваў, некалькі разоў праехаў на чырвоны сігнал святлафора і манеўраваў, тым самым ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Неўзабаве аўтамабіль заблакавалі”, — адзначае МУС.
За стырном спыненага аўтамабіля знаходзілася “віцяблянка з відавочнымі прыкметамі ап’янення”, медыцынскі агляд “пацвердзіў падазрэнне інспектараў — звыш двух праміле”, гаворыцца ў паведамленні.
“На жанчыну складзена восем адміністрацыйных матэрыялаў. За нецвярозае кіраванне — 200 базавых велічынь (8.400 рублёў) і пазбаўленне права кіравання на пяць гадоў. Кіроўца змешчана ў ІЧУ, яе аўто дастаўлена на ахоўную стаянку”, — паведамляе ведамства.
11 кастрычніка стала вядома, што пасля смяротнай аварыі, якая адбылася днём раней у Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць), Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба МУС, паведаміў, што “ўзмоцненыя меры па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, асабліва ў цёмны час сутак”, уводзяцца ў сувязі са “складанай дарожнай абстаноўкай”.
“На дарогі выведзеныя дадатковыя нарады дарожна-патрульнай службы, арганізаваны негалосны і змешаны кантроль, — сказаў міліцэйскі начальнік. — Ключавая задача — гарантаваць бяспеку дарожнага руху і аператыўна спыняць парушэнні Правілаў дарожнага руху, якія могуць прывесці да цяжкіх наступстваў”.
Увечары 10 кастрычніка на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген”, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.
Паводле інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, кіроўца маршруткі “здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся <…> з паўпрычэпам, пасля чаго не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху”, дзе і сутыкнуўся з “Фальксвагенам”.
У дзень аварыі прэс-служба МУС прадставіла папярэднюю інфармацыю, з якой вынікала, што лабавое сутыкненне адбылося праз тое, што кіроўца маршруткі падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу.
Па факце ДТЗ узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб). У рамках расследавання крымінальнай справы адбудзецца праверка транспартнай кампаніі, аўтамабіль якой трапіў у аварыю.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін выступае за павышэнне тарыфаў на пасажырскія перавозкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля пяці дзён спакою Літва зноў зафіксавала спробы незаконна перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства