За 9 месяцаў 2025 года прадпрымальнікамі ва Украіне сталі 62 беларусы, спынілі дзейнасць — 69

13 кастрычніка, Позірк. У студзені — верасні 2025 года ў якасці фізічнай асобы — прадпрымальніка (ФАП) ва Украіне зарэгістраваліся 62 беларусы, паведамляе партал Opendatabot, абапіраючыся на даныя ўкраінскага Адзінага дзяржаўнага рэестра.
За гэты ж перыяд 69 грамадзян Беларусі спынілі дзейнасць у статусе ФАП.
За тры кварталы гэтага года ў якасці ФАП ва Украіне зарэгістравалася 1.648 замежнікаў. Беларусы апынуліся на 8-м месцы, саступіўшы грамадзянам Азербайджана (229), Расіі (222), Узбекістана (160), Малдовы (125), Арменіі (95), Турцыі (91) і Пакістана (65).
Паводле колькасці тых, хто спыніў прадпрымальніцкую дзейнасць, грамадзяне Беларусі былі на 5-м месцы — пасля расіян (241), азербайджанцаў (157), малдаван (102) і ўзбекаў (91).
Бізнес у сферы рознічнага гандлю вядзе 29,4% замежнікаў, якія зарэгістраваліся як ФАП у студзені — верасні 2025 года, грамадскага харчавання (кавярні і рэстараны) — 13,5%, аптовага гандлю — 9%.
24 лютага 2022 года РФ распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Ад пачатку вайны грамадзяне Беларусі сутыкаюцца ва Украіне з рознымі абмежаваннямі — у плане легалізацыі, фінансавага абслугоўвання ды інш.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў экспарт медыцынскага турызму, медпаслуг вырас у паўтара раза — кіраўнік Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі ў першым паўгоддзі было выяўлена 69 фактаў забруджвання паверхневых вод — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка